Фестываль рэканструкцыі ад Сярэднявечча да Новага часу «Над Менкай»

Фестываль рэканструкцыі ад Сярэднявечча да Новага часу «Над Менкай»

28 жніўня 2021 года

з 11:00 да 19:00

Зноў музей народнай архітэктуры і побыту стане пляцоўкай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Мерапрыемства «Над Менкай» – фестываль розных эпох, дзе вас чакаюць шматлікія клубы гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да клубаў рэканструкцыі XVII-XVIII стст.

Пад час фестываля вы даведаеціся пра вайсковыя і свецкія традыцыі нашых продкаў, а  таксама пазнаёміцеся з народным побытам, спевамі і танцамі XIX стагоддзя.

Вас чакае:

ўрачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю;

лагер рэканструктараў;

выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота»;

кулінарнае спаборніцтва;

конкурс касцюма;

майстар-клас па беларускім спевам і танцам;

майстар-клас па стральбе з лука, арбалета;

майстар-клас па фехтаванню;

экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;

галоўная падзея мерапрыемства – рэканструкцыя бітвы XVII стагоддзя;

агнявое шоў.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 15 руб.;

для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

865