Міжнародная акцыя «Ноч музеяў»

Міжнародная акцыя  «Ноч музеяў»

15 мая 2021 года

з 19:00 да 22:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў», якая штогод аб’ядноўвае музеі па ўсім свеце. Мы прыслухаліся да меркавання наведвальнікаў і зноў правядзем акцыю ў упадабаным усімі фармаце «Ноч містыкі ў беларускім скансэне»!

Жыццё нашых продкаў было шчыльна звязана з верай у тагасветныя сілы. На думку сялян, ад іх добразычлівасці залежаў дабрабыт, ўраджай, здароўе. Людзі шчыра баяліся сустрэць русалку, пакрыўдзіць дамавіка, або мець справы з балотнікам. І ўсяляк гэтага пазбягалі.

У вас ёсць унікальная магчымасць правесці вечар у нашым музеі, пагрузіцца ў містычную атмасферу беларускіх легенд і вераванняў, сам насам сустрэцца з міфічнымі сіламі!

Магічнае музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт «Няміга», які пакарае сэрцы шчырасцю і эмацыйпасцю. Кожная іх песня – гэта асобная гісторыя, якая адкрые для вас нешта важнае – проста слухайце ўважліва.

Вас чакае:

  • Атмасфера беларускай вёскі ХIХ стагоддзя;
  • Аўтэнтычныя пабудовы і прадметы побыту;
  • Выступленне гурта «Няміга»;
  • Майстар-класы (пляценне з нітак, вышыўка і інш.);
  • Квэст;
  • Традыцыйныя гульні і танцы;
  • Традыцыйная і эксклюзіўная містычная экскурсія;
  • Міфічныя персанажы;
  • Начное вогнішча.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.

807